Previous Entry Поделиться Next Entry
Гімн для Беларусі
а может, я панда?
sauertopf

Вось каб толькі хто ў мяне спытаўся... А я б зрабіла гімнам Беларусі гэтую музыку і гэтыя словы, і ніякія іншыя.

Развітанне с Радзімай

Словы Сяргея Сокалава-Воюша
Музыка Міхала Клеафаса Агінскага

Сонца праменне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскi, край мой беларускi,
Я табе кажу на развiтанне:
«Да спаткання, да сустрэчы».
Я табе кажу на развiтанне:
«Да спаткання, да сустрэчы».

Водар закiнутага саду,
Ў небе зорка Мiлавiца,
Таямнiцы паркавых прысадаў,
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроiцца i снiцца.
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроiцца i снiцца.

Прыпеў:
Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой
Мая Радзiма, край адзiны,
Да яго з выгнання
Шлях вяртання, шлях змагання.

Ростань на ростанях краiны.
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясцiны
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.

Дахi мястэчак, стрэхi вёсак,
Вежы замкаў i палацаў,
Гонкiх храмаў звонкi адгалосак -
Клiчуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.
Клiчуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.

Прыпеў.

Воi прагнуць волi,
Воля, свет i доля.
Бронi звон ды конi,
Конi - клiч «Пагонi».
Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.

Прыпеў.

Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
I гучаць нябёсныя арганы,
I жывуць у сэрцы,
I злiваюцца у гуках палянэзу.
I жывуць у сэрцы,
I злiваюцца у гуках палянэзу.


  • 1
Песня безумоўна цудоўная, але на гімн не цягне. Гімн павінен маць мелодію, якая гучыць рытмічна і аптымістычна і легка спяваецца нават аматарамі не спявакамі. Уявіце сабе, як гэту песню могуць спяваць, напрыклад, футбалісты перед матчам?
офф: Наташа, а мы з Вамі знаемы? Мне здаецца, што мы з Вамі бачыліся год таму назад. Вы прыходзілі з Ленай Васіл`евай. Гэта былі Вы?

не пагаджуся, гімн павінен пачуцьці закранаць... а футбалісты, галоўнае, каб у футбол гулялі добра і стараліся, гэта кампенсуе адсутнасьць музычных здольнасьцяў ;)

нейкі беларускі хор слухалі? тады, напэўна, так, знаёмыя :) прывітаньне!

  • 1
?

Log in